| A R C H E | П а ч а т а к | № 3 (54) - 2007 |
| Пачатак Цалкам Форум |
|
|
|
|
||
|
Правілы левапісу або Што нас чакае, калі новая рэдакцыя «Правілаў беларускага правапісу і пунктуацыі» стане афіцыйным дакументам* [ІІ. ТАТАЛЬНАЕ АКАННЕ]ІІ.4. Мангалы супраць манголаў
|
* Працяг. БелСЭ — Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 1—12. Мінск, 1969—1975; БелЭн — Беларуская энцыклапедыя. Т. 1—18. Мінск, 1996—2004; БСЭ — Большая Советская Энциклопедия. Т. 1—51. Москва, 1949—1958; БЭ — Большая энциклопедия. Т. 1—62. Москва, 2006; КарБелСЭ — Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 1—5. Мінск, 1978—1981; РБС, 1937 — Руска-беларускі слоўнік / АН БССР; Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы; Пад рэд. А. Александровіча. Менск, 1937; САУІ — Слоўнік асабовых уласных імён / АН БССР; Інстытут мовазнаўства; Уклад. М. Р. Суднік. Мінск, 1965; СБМ — Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / АН БССР; Інстытут мовазнаўства; Пад рэд. М. В. Бірылы. Мінск, 1987; СІС — А. М. Булыка. Слоўнік іншамоўных слоў / БелЭн. Т. 1—2. Мінск, 1999; ЭГБ — Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1—6. Мінск, 1993—2003. |
|
Аднак і тут лексікографы схібілі, не правёўшы паслядоўна і гэтай заўвагі (усе прыклады — з СБМ):
гамалагі́чны, аднак і гомалагі́чны, хоць толькі гамало́гія гамапласты́чны, аднак і гомапласты́чны, хоць толькі гамапла́стыка іканаграфі́чны, аднак і іконаграфі́чны,хоць толькі іканагра́фія політэхні́чны, хоць палітэ́хніка фанаграфі́чны, аднак і фонаграфі́чны,хоць толькі фанагра́фія шклаграфі́чны, аднак і шклографі́чны,хоць толькі шклагра́фія Пры такім асваенні ўскладняецца і без таго няпросты працэс семантычнай ідэнтыфікацыі. Вось некалькі пар каранёў, якія адрозніваюцца толькі галосным а~о: акс- ‘дошка; вось, вал, полюс’ ≠ окс-‘кіслы’ гама- (выпраменьванне) ≠ гома-‘падобны’ гана- ‘бляск’ ≠ гона- ‘семя’ кран- ‘журавель (у студні); кран’ ≠ крон- ‘карона’ мана- ‘разрэджаны’ ≠ мона-‘адзін’ пара- ≠ пора- пот(а)- ≠ пата- ‘хвароба’ сама- ≠ сома- ‘цела, цялесны’ Усё яшчэ больш заблытваецца тым, што асобныя карані — аманімічныя і без правядзення акання:
У выніку слова галаграфі́чны (бо галагра́фія), замацаванае насуперак асноўнаму правілу, аднак паводле заўвагі 2 (гл. вышэй: Пастанова-1957. V.1), — асацыюецца не з гола-, што адпавядала б праўдзе, а з чатырма іншымі, ужо аманімічнымі міжсобку, каранямі, з якімі не мае ні графічнай, ні семантычнай сувязі. 3. Аканне праводзіцца, бо слова не ўспрымаецца як складанае: партамане́т (варыянт: партмане́т) замест адпаведнага правілу
галавакружэ́нне, а не Праект Падлужнага: § 10. ... У першай частцы некаторых складаных слоў можа выразна праяўляцца пабочны націск і тады, калі асноўны націск падае на першы склад другой часткі. У такім выпадку пад пабочным націскам у гэтых словах пішацца о: малочнакіслы, азотнакіслы, фосфарнакіслы, збожжаздача, мовавед, мовазнаўства (і вытворныя), манголазнаўства, манголавед, усходазнаўства, работадавец, маторазборачны, новавынайдзены, калонлічба, іголкаскурыя, фондасховішча, восемсот. Напісанне падобных слоў вызначаецца слоўнікам. (Усе ілюстрацыі — з СБМ, апроч іголкаскурыя, новавынайдзены; у СБМ: ігласкурыя, іголкафільтр, нававынайдзены.) З аднаго боку, група Падлужнага ўзаконіла парушэнні правіла, ужо праведзеныя ў слоўніках. З другога — яна «зрабіла дзірку ў законе», каб пазней, пры складанні новага арфаграфічнага слоўніка, мець легальныя падставы пакідаць этымалагічнае о паводле свайго «моўнага пачуцця» і інтуіцыі. Не здаволіўшыся з фармулёўкі ў сваім праекце, А. Падлужны звяртаецца да гэтай балючай праблемы ці не ў апошняй сваёй публікацыі, імкнучыся (1) максімальна расшырыць межы выключэнняў з правіла, (2) падаць шырэйшую аргументацыю такога развязання і (3) засцерагчы сваіх наступнікаў ад безагляднага правядзення акання ў складаных словах: ...о захоўваецца, калі першай часткай складанага слова з’яўляецца збожжа-, слова-, мова-, проці-, вока-: збожжасховішча, словатворчасць, мовазнаўства, процілеглы, проціборства, вокамгненна (выключэнні вакамер і вакамерны). Літара о захоўваецца і тады, калі напісанне а вядзе да страты сувязі з аднакарэннымі словамі ў іншых пазіцыях: абароназдольнасць (абарана- ?), постфактум, постскрыптум (параўн.: постындустрыяльны, постмадэрнізм), горналыжны (гарна- ?), водналыжнік (вадна- ?), коняферма (параўн. назва птушкі каня), манголавед (мангала- ?), коласазнавец (каласа- ?), усходазнаўства (усхада- ?) і г. д., прыродазнаўства (прырада- ?), марозастойкі (мараза- ?)... Захоўваюць о таксама першыя часткі складаных слоў фота-, мота-, контр-, што-...2 |
1 На той момант часціцы ж(а) і б(ы) пісаліся праз злучок. |
|
Як
бачым, абвешчаныя ў Зводзе-1959 прынцыпы «не працуюць», — у гэтым пераконвае
амаль паўстагоддзя яго «дзеяння». Таму ў будучыні, калі складуцца больш
спрыяльныя ўмовы для ўнармавання беларускага правапісу, гэтыя прынцыпы трэба
было б змяніць.
В. Як будзе паводле Праекта:
Хоць
сустаршыня міністэрскай камісіі А. Лукашанец часта падкрэслівае практычную
тоеснасць праекта Падлужнага і Міністэрскага праекта, аднак знаёмства з
адпаведнай арфаграмай новай рэдакцыі пераконвае ў адваротным: |
| ЦЯПЕР (пвд СБМ) | ПРАЕКТ |
| азотаген | азатаген |
| азотакіслы | азатакіслы |
| азоцістакіслы | азацістакіслы |
| асноватворны | аснаватворны |
| блокпост | блакпост |
| горналыжны | гарналыжны |
| гофмайстар | гафмайстар |
| донкіхот | данкіхот |
| жывёлабойны | жывелабойны |
| збожжаздача | збажжаздача |
| збожжапульт | збажжапульт |
| зоркалётчык | заркалётчык |
| іголкафільтр | ігалкафільтр |
| кожнадзённы | кажнадзённы |
| коксахімія | каксахімія |
| колеразнаўства | калеразнаўства |
| кронцыркуль | кранцыркуль |
| літоўскамоўны | літаўскамоўны |
| моватворца | маватворца |
| моцнатокавы | мацнатокавы |
| нервовахворы | нервавахворы |
| новаствораны | наваствораны |
| тонмайстар | танмайстар |
| тонфільм | танфільм |
| торфакокс | тарфакокс |
| фокстэр’ер | факстэр’ер |
| фондаёмісты | фандаёмісты |
| хваробатворны | хварабатворны |
| хлорвоцатны | хларвоцатны |
| хоразнаўства | харазнаўства |
| хромавакіслы | храмавакіслы |
| электронаграфія | электранаграфія |
| японазнаўства | япаназнаўства |
Звод-1959: § 18. ...захоўваюць у першай частцы о таксама словы на: фота- (фотака́ртка, фотако́пія, фотазды́мак, фотарэ́туш, фотасу́вязь, фотака́мера, фотавы́стаўка, фотаплё́нка, фотасі́нтэз, фотатэ́хніка і г. д.; але фатагра́фія і вытворныя ад яго); мота- (мотапо́езд, мотало́дка, мотакро́с, мотаго́нкі, мотака́да і г. д.; але: матаво́з, матацы́кл і вытворныя)...
На практыцы да гэтай групы далучыліся словы з часткамі контр- і проці-, што знайшло замацаванне ў акадэмічных слоўніках. Такім чынам, чатыры з пяці згаданых частак (апроч што-) аўтары Праекта не ўключылі ў выняткі, а значыць, наканавалі ім змяніць аблічча на больш цьмянае (гл. табліцу 2).Пастанова-1957: V.1. в) Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з гэтых частак пішацца як асобна ўзятае слова: паравозавагонабудаўнічы і інш.
У Зводзе-1959 павялічылася колькасць прыкладаў і дадалося тлумачэнне:Звод-1959: Калі складаныя словы маюць у сваім саставе больш за дзве часткі, то кожная частка пішацца як асобна ўзятае слова. Напрыклад, напісанне слова паравозавагонарамонтны можна праверыць праз напісанне слоў: паравоз, вагон, рамонт: авіяматорабудаванне — праз авія, матор, будаванне; аэрафотапрыбор — праз аэра, фота, прыбор.
«Традыцыйнае» правіла было паўторана ў праекце Падлужнага амаль слова ў слова (§ 17). А з Міністэрскага праекту прыбралі «непатрэбнае», на думку яго аўтараў, тлумачэнне:Міністэрскі праект: § 5.7. Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як і асобна ўзятае слова: паравозавагонарамонтны, авіяматорабудаванне, аэрафотапрыбор.
| ЦЯПЕР (пвд СБМ, СІС) | ПРАЕКТ |
| контрамарш | кантрамарш |
| контргайка | кантргайка |
| контрмеры | кантрмеры |
| контрміна | кантрміна |
| контрпара | кантрпара |
| контрфорс | кантрфорс |
| мотабол | матабол |
| мотабот | матабот |
| мотагонкі | матагонкі |
| мотадром | матадром |
| мотазборачны | матазборачны |
| мотаклуб | матаклуб |
| мотакрос | матакрос |
| мотапоезд | матапоезд |
| мотапомпа | матапомпа |
| мотаралі | матаралі |
| мотаролер | матаролер |
| мотасані | матасані |
| мотаспорт | матаспорт |
| мотачасць | матачасць |
| моташлем | маташлем |
| проціатамны | праціатамны |
| проціборства | праціборства |
| процівага | працівага |
| процівірусны | працівірусны |
| процігліставы | працігліставы |
| процігніласны | працігніласны |
| процідзейны | працідзейны |
| процідымны | працідымны |
| проціззянне | праціззянне |
| процізносны | працізносны |
| процілеглы | працілеглы |
| процілежны | працілежны |
| процілодачны | працілодачны |
| процімінны | працімінны |
| процімоўка | працімоўка |
| процімоўца | працімоўца |
| процінакіпны | працінакіпны |
| проціпотавы | праціпотавы |
| проціракавы | праціракавы |
| процірэжучы | працірэжучы |
| процісонечны | працісонечны |
| процістаўленне | працістаўленне |
| процісутаргавы | працісутаргавы |
| процітанкавы | працітанкавы |
| проціціск | праціціск |
| процічумны | працічумны |
| процішокавы | працішокавы |
| проціяддзе | праціяддзе |
| проціядзерны | праціядзерны |
| стовежавы | ставежавы |
| стоградусны | стаградусны |
| стоклетачны | стаклетачны |
| стосвечкавы | стасвечкавы |
| стосільны | стасільны |
| стотонны | статонны |
| стотысячны | статысячны |
| фотабомба | фатабомба |
| фотаген | фатаген |
| фотаздымка | фатаздымка |
| фотакадр | фатакадр |
| фотакамера | фатакамера |
| фотакартка | фатакартка |
| фотаклуб | фатаклуб |
| фотаконкурс | фатаконкурс |
| фотакопія | фатакопія |
| фотаметрыя | фатаметрыя |
| фотанарыс | фатанарыс |
| фотаоптыка | фатаоптыка |
| фотаплёнка | фатаплёнка |
| фотасетэр | фатасетар |
| фотасінтэз | фатасінтэз |
| фотастат | фатастат |
| фотастудыя | фатастудыя |
| фотастэнд | фатастэнд |
| фотасфера | фатасфера |
| фотасхема | фатасхема |
| фотатаксіс | фататаксіс |
| фотатрофы | фататрофы |
| фотатыпія | фататыпія |
| фотатыпны | фататыпны |
| фотатэка | фататэка |
| фотатэхніка | фататэхніка |
| фотафілы | фатафілы |
| фотафільм | фатафільм |
| фотафініш | фатафініш |
| фотафобія | фатафобія |
| фотафобы | фатафобы |
| фотафон | фатафон |
| фотафоры | фатафоры |
| фотахімія | фатахімія |
| фотахромія | фатахромія |
| фотахроніка | фатахроніка |
ампервальтметр замест ампѐр|во̀льт|ме́тр <вольт антрапамарфалогія замест а̀нтрапа|мо̀рфа|ло́гія < mórphe геолагаразведка замест гèа|ло̀га|разве́дка < ge, lógos палеазаалогія замест па̀леа|зо̀а|ло́гія < zóon псіхасацыялогія замест псі́ха|со́цыя|ло́гія < sócio этнакасмалогія замест э̀тна|кòсма|ло́гія < cósmos фотатапаграфія замест фота|то̀па|гра́фія < tópos
І нават у словах з -фота-:
астрафатаметрыя замест а̀стра|фо̀та|ме́трыя
хронафатаграма замест хро̀на|фо̀та|гра́ма
антрапасацыялогія, як сацыялогія, хоць < sócio геахраналогія, як храналогія, хоць < chrónos імунамарфалогія, як марфалогія, хоць < mórphe марфаналогія, як фаналогія, хоць < phónos
Пра тое, што аўтары Праекта і не думаюць датрымлівацца ўласных устанаўленняў, сведчаць напісанні аўтаматакрос (крос з аўтаматамі?), аэрафатаздымка (абодва прыклады — з § 31.1) замест чаканых, здавалася б, аўта|мота|крос, аэра|фота|здымка (так у СБМ).возеразнаўства → азеразнаўства ці вазеразнаўства? вокіснартутны → акіснартутны ці вакіснартутны? воцатнакіслы → ацатнакіслы ці вацатнакіслы? вогнеўстойлівы → агнеўстойлівы ці вагнеўстойлівы ці агняўстойлівы ці вагняўстойлівы?
6) словы накшталт «Фторадэнт» (§ 30)? Калі менавіта так, то якім правілам Праекта такое напісанне дыктуецца? Агульная недасканаласць комплексу правілаў, якія рэгулююць арфаграфію складаных слоў і, як вынік, непаслядоўнасць у іх выкананні мусілі б насцярожыць аўтараў Праекта. І калі ўжо яны не мелі рацыянальнай прапановы наконт прынцыповай змены правапісу складаных слоў, то лепш бы не мяшаліся ў гэтае самае складанае пытанне беларускай арфаграфіі, пакінуўшы ўсё без змен. На жаль, гэтак не сталася.|
3. Чым большая колькасць пунктаў асваення3 і чым вышэйшая ступень іх універсальнасці, тым цяжэй, а ў вялікім шэрагу выпадкаў — немагчыма, карэктна зрабіць т. зв. адваротны пералік, г. зн. аднавіць зыходную форму — форму, якую мела лексема ў мове-крыніцы. Да таго ж носьбіту трэба ведаць не толькі правілы асваення (пераліку) іншамоўных фактаў на ўласную мову, але мець дастаткова ведаў і матэрыялу для адваротнага пераліку. Калі ж правілы асваення складаныя і пунктаў асваення шмат, аблічча запазычання настолькі адрываецца ад зыходнай формы, што аднавіць яе паспаліты носьбіт проста не здольны. Гэта прыводзіць да самаізаляцыі мовы. Для меншай мовы, носьбіты якой спрэс білінгвы (або полілінгвы), што валодаюць і большаю моваю (большымі мовамі) ды штодзень стаяць перад выбарам, якую мову ўжыць у кожным канкрэтным выпадку, — самаізаляцыя спрыяе яе пераходу ў групу мёртвых.
У гэтай сітуацыі, калі ўжо ўводзіць новы пункта сваення ці пашыраць раней уведзены на новыя пазіцыі, то матывы такой змены павінны быць вельмі сур’ёзныя.
4. Нельга блытаць правапісу з транскрыпцыяй. Фанетызацыя пісьма павінна праводзіцца толькі ў тым выпадку, калі яна спрыяе беларускай арфаэпіі, іншымі словамі, захаванню правілаў беларускага вымаўлення. Калі ж мена не працуе на такую задачу, яна будзе непатрэбнаю. Далейшае правядзенне акання на пісьме — як мы яго назвалі, «татальнае» аканне — ніяк не спрыяе ўмацаванню правільнага беларускага вымаўлення, бо нам не пагражае оканне. Калі і паказваць рэальную фанетыку, то ў зусім іншых выпадках.
Што да лёсу ненаціскнога о/ё, то ў Праекце зусім праігнаравана адна праблема. Невялікая паводле колькасці выпадкаў, яна ўсё ж такі важная, бо тыпалагічна звязана з вялікай групай слоў. Гутарка пра о на канцы іншамоўных слоў у становішчы перад ётам.
Вось варыянты перадачы канцавога спалучэння «й + ненаціскны о»:
— -йо — у БелЭн: Ага́йо, Гірланда́йо, О́йо;
— -ё — нярэдка ў практыцы: англійскі беларусіст Пітэр Мэ́ё (Mayo), японскі мастак То́ё Ода Сэсю (абодва прыклады — з БелЭн), і нават у некаторых падручніках: Ага́ё4, Гірланда́ё, О́ё;
— -йа — калі праводзіць аканне, як гэта робяць аўтары Праекта амаль ва ўсіх выпадках: Ага́йа, Гірланда́йа, О́йа;
— -я — калі быць паслядоўным у правядзенні прынцыпу: [йа] на пісьме перадаецца ётаванай літарай я (а гэты прынцып абвешчаны і рэалізаваны ў Праекце ў § 15.3: Яга́нэсбург, Якага́ма, пра што падрабязнейшая гутарка наперадзе): Ага́я, Гірланда́я, О́я.
|
3 Пункты асваення — гэта, напр., змякчэнне большасці зычных перад е, перадача падвойных зычных адной літарай, правядзенне дзекання і цекання, перадача нямецкага спалучэння dt праз т. |
|
Зрэшты, аўтары рэдакцыі 1957—1959 гг. таксама капітулявалі перад гэтым пытаннем, адсылаючы да гіпатэтычнага слоўніка5. Аднак, мяркуючы па адзіным прыкладзе, які асвятляе цікавую для нас пазіцыю (Агайо, § 28), кадыфікатары схіляліся да захавання о.
Так, праблема ненаціскнога о/ё выходзіць за межы разгледжаных у Праекце выпадкаў. Калі б аўтары Праекта ўсведамлялі яе аб’ём, то, магчыма, адмовіліся б ад татальнага акання. Асабліва відавочнаю робіцца тэндэнцыя захоўваць зыходны [о] пры азнаямленні з практыкай перадачы іншамоўнай лексікі не ў навучальных, а ў рэальных тэкстах. Ніжэй мы падаем выпадкі захавання о/ё ў запазычаннях — незалежна ад месца націску (агульная лексіка — паводле СІС, БелЭн, уласная — паводле БелЭн6):
А́ксельрод (БелЭн, Дадатак; параўн. Аксельро́д у 1 т.) А́ндэрсен-Не́ксё Анё (арт. «Вестэрален», меркаванае месца націску — на першым складзе) Ву́аліёкі (БелЭн, Дадатак) Ге́льмгольц Гёйгёль Гогенло́э, Гогенцо́лерны, Гогеншта́ўфены гонфаланье́р Госё (арт. «Японія», 18 :292) госпіталье́ры (слова простай будовы) гохуа́ Гру́дзёндз дзёма́н Дзьёндзьёш (карта «Венгрыя», меркаванае месца націску — на першым складзе) Дзі́нцэнгофер Інёню́ Каралільё (карта «Куба», меркаванае месца націску — на і) Караол-Дзёбё, Кош-Дзёбё (карта «Кыргызстан») К’е́ркегор к’ёкенме́дынгі Кіёў (карта «Чэхія», меркаванае месца націску — на і) Кі́рхгоф Конёрчык (4 : 77) Косёр (карта «Данія») Ла́герлёф Лангё (арт. «Вестэрален», меркаванае месца націску — на першым складзе) Лёгсцёр (карта «Данія») Лордкіпані́дзе Льёрэнтэ (меркаванае месца націску — на першым э) Ма́льмё Мансанільё (карта «Куба», меркаванае месца націску — на і) мондыялі́зм (слова простай будовы) Моцартэ́ум НАТО (ва ўсёй БелЭн; напр., у арт. «Разанаў», 18 : 442; насуперак Праекту: НАТА, § 25.1) Нёі́скі нотаге́я О’Бра́ен, О’Ко́нар, О’Ко́нел, О’Ні́л, О’Хі́гінс опоя́з Пе́цёфі Просцеёў (арт. «Чэхія», меркаванае месца націску — на о) пру́дэрпост Расёмон (арт. «Акутагава») Рожавёльдзі (4 : 78) Ро́зенгольц Са́йгё Се́ніёр сёгу́н Сёдэрстрэ́м (4 : 78) Сёлёты (4 : 78) Сёра́ солюбілізі́цыя (слова простай будовы) Тромсё (карта «Нарвегія»; меркаванае месца націску — на о) Трухі́льё Хадселё (арт. «Вестэрален», меркаванае месца націску — на першым складзе) Хёльсінгёр (карта «Данія») Хінё (арт. «Вестэрален», меркаванае месца націску — на першым складзе) Ходмезёвашархей (карта «Венгрыя», меркаванае месца націску — на першым складзе) Цьёнвіль (карта «Францыя»; меркаванае месца націску — на і) Чэске-Будзеёвіцы (карта «Чэхія», меркаванае месца націску — на у) Кавалерыйская атака на о/ё не мае апоры ў практыцы і не грае на карысць беларускай мове.ІІІ. АПАФЕОЗ ХАОСУІІІ.1. Даўна з даўнтаўна паслалі ў накдаўн
Кожны паспяховы шкаляр ведае: пасля галосных ненаціскны у пераходзіць у ў. А выдатнік яшчэ ведае, што гэты пераход не адбываецца:
— на пачатку ўласных назваў;
— на пачатку запазычанняў;
— у сярэдзіне і на канцы некаторых запазычанняў, ДЗЕ У ЎТВАРАЕ СКЛАД.
Толькі вось на пытанне: дзе ж, пры збегу якіх зорак адбываецца сакрамант складаўтварэння у? — не могуць упэўнена адказаць нават акадэмікі...
Але пачнём з удач Праекта.
Прафесары А. Лукашанец і В. Іўчанкаў у сваіх інтэрв’ю сцвярджалі: Праект спрашчае правапіс ў. Гэта сапраўды так, калі гутарка ідзе пра выпадкі з у на пачатку запазычанняў (гл. табліцу 3).
|
| ЦЯПЕР (Звод-1959) | ПРАЕКТ |
| § 82. У не скарачаецца: ... 3. ... у пачатку слоў іншамоўнага паходжання...: праменні ультрафіялетавыя, дзяржаўны універсітэт... | § 14.1. Нескладовае ў пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем пасля галосных. Пры чаргаванні [у] з [ў]: на пачатку слова (калі гэтае слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацела ўзяць (хацеў узяць), сонца ўзімку (месяц узімку), крыкі «ўра» (крык «ура»), для ўніята (з уніятам), ва ўніверсітэце (перад універсітэтам), на ўзвей-вецер (сцяг узвіўся), ледзьве ўчуў (раптам учуў)... |
Як бачым, цалкам разумная прапанова — не вылучаць групы запазычанняў, а падпарадкаваць іх асноўнаму правілу, бо сапраўды, чым адрозніваецца вымова у/ў у выпадках: пра ўнука і пра ўнікальны экспанат, ва ўстанове і ва ўніверсітэце?! Такім чынам, карыстальніку не трэба будзе развязваць часам няпростае пытанне: уласнабеларускага ці іншамоўнага паходжання слова, якому не пашанцавала пачынацца з у-?
Аднак астатнія хібы рэдакцыі 1957—1959 гг. — што датычаць пазіцыі ў сярэдзіне слова — засталіся ў Праекце нявыпраўленымі.Звод-1959: § 82.3. [У не скарачаецца] ... ў сярэдзіне [слоў іншамоўнага паходжання] пасля галосных перад зычнымі, калі у ўтварае самастойны склад: прэзідыум, кансіліум, радыус, раунд, страус, клоун, соус і інш. Калі ж у ў сярэдзіне слова самастойнага склада не ўтварае, тады яно скарачаецца: аўдыторыя, аўдыенцыя, паўперызацыя, браўнінг, маўзер.
Тут мы сутыкаемся з загадкавай фармулёўкай: «калі у ўтварае самастойны склад». Аднак калі вы паспрабуеце знайсці ўмовы «ўтварэння самастойнага склада», вас чакае фіяска: ніякіх уцямных тлумачэнняў ні ў навучальнай, ні ў навуковай літаратуры вы не знойдзеце — іх проста няма. А падручнікі ў новых і найноўшых выданнях — нароўні з загадкавым складаўтварэннем у — працягваюць спасылацца яшчэ і на «літаратурнае вымаўленне», нібы ёсць нейкае спецыфічнае дыялектнае вымаўленне ў (у паўднёва-заходніх гаворках на месцы ў сустракаецца в: крывда замест крыўда, аднак гэта не дае падстаў сцвярджаць, што ў розных рэгіёнах Беларусі ў вымаўляюць па-рознаму).|
У нейкай ступені абгрунтаваным можна лічыць захаванне у ў лацінізмах на -ium, -ius, бо ў дыфтонгу iu функцыю нескладовага элемента выконвае i, а не u7 . Таму ў такіх словах, як, напрыклад, adiunctus, coniunctus спалучэнне iu прадаецца не праз -
кансіліюм [ійу] < consilium, як аксіёма [ійо] < axioma, рэквіем [ійэ] < requiem прэзідыюм [ыйу] < presidium, трыюмф [ыйу] < triumph, як ідыёма < idioma [ыйо] радыюс [ыйу] < radius, як ішыяс [ыйа] < ischias, трыяс [ыйа] < trias. На жаль, да гэтай прапановы не прыслухаліся. Аднак прэцэдэнт такога афармлення можна знайсці ў СІС: псалтэрыюм < psalterium. Да групы выключэнняў-лацінізмаў на -ус, -ум трэба дадаць словы на -уш паходжаннем з -ус: дыярыуш, Клаўдыуш. Выпадкаў з іншымі галоснымі (г. зн. апроч -і/-ы перад -ум/-ус) у СБМ — гэта без вытворных, але разам са страусам пад соусам (якія, дарэчы, прыйшлі з нямецкай і французскай моў адпаведна8 ) — усяго толькі 10! Дый тое ў адным з іх пішацца ў: анчоўс. У СІС «выпадкаў з іншымі галоснымі» крыху больш, аднак і тут не назіраецца чаканага адзінства ў адстойванні складовасці у ў спалучэнні «галосны + -ус»: васілеўс. |
7 Нидерман, М. Историческая фонетика латинского языка. М., 2004. С. 25. Арыгінал: Max Niedermann. Précis de phonétique historique du latin. Paris, 1945. |
|
Cярод выключэнняў у Зводзе-1959 аказаліся словы, у якіх у, несумненна, — нескладовы элемент: раунд, страус, клоун, соус. Вядома ж, мы прызнаем той факт, што на якасць і колькасць у/ў уплывае фанетычнае акружэнне: напр., перад санорным9, асабліва канцавым, ў будзе вымаўляцца даўжэй за той жа ў перад шумным. Таму ў мове малапісьменных людзей можна сустрэць вымаўленне [дыназавар], [кловун], хоць здараецца і [стравус].
Але ж у адных словах «складовасць» і «літаратурнасць вымаўлення» дазваляюць дыфтангічнаму у (г. зн. ненаціскному у ў становішчы пасля галосных) скарачацца, у другіх — не, хоць пазіцыя ў іх тая самая:
Чаму скаўцкі, але кауцкіянскі (так прынамсі ў СБМ, хоць у БелЭн: Каўцкі)?
Чаму той жа шлагбаум, але Баўман, хоць і той і другі — ад нямецк. Baum ‘дрэва’, дзе u — нескладовы элемент дыфтонга?
Чаму брудэргаўз (< анг. house), але пакгауз (< нямецк. Haus)? Няўжо ў англійскім дыфтонгу [au] u — нескладовае, а ў нямецкім [au] u — складовае? Чаму баўгауз, дзе той самы дыфтонг au перадаецца рознымі спосабамі — спачатку праз ў, потым праз у? Чаму пакгауз, але пакгаўзны? Чаму фаўн, але фауна — калі абодва словы паходзяць з таго самага кораня: Faunus — гэта бог палёў і лясоў, а Fauna — жаночы варыянт таго самага? Чаму ў СІС — каузалгія, каулепра, а ў БелЭн — каўзалгія, каўлепра? Нарэшце, чаму ў тым жа СІС: то джоўль, то джоуль (арт. «кіладжоуль»), то наўме́н, то но́умен, а ў БелЭн — нау́мен? Як бачым, складальнікі слоўнікаў і даведнікаў стараліся творча развіваць пастулаты Зводу-1959 і «на сваю руку» дадалі да шэрагу выключэнняў новыя лексемы, крытэрыі ўключэння якіх у гэту групу — абсалютная загадка (пвд СБМ і СІС): абля́ут, дрэдно́ут10, лака́ут, ра́ут, са́уна, трэшко́ут, ча́уш ды інш., у тым ліку ўласныя назвы (пвд БелЭн): Бауру́, Паустоўскі, Фа́уст (арт. «Гётэ») ды інш. Мо такім чынам лексікографы і энцыклапедысты спрабавалі падстрахавацца: «Хто яго знае, як тыя у вымаўляюцца ў іншаземцаў! Гэта ж экспертаў трэба запрашаць, высвятляць, як у кожным канкрэтным выпадку гучыць у — доўга ці каротка». А напішаш так, як па-руску, — заўсёды можна прыкрыцца аўтарытэтам мовы старэйшага брата... |
8 Страус паходзіць ад грэчаск. strouthion ‘птушка’, дзе ўвогуле няма склада -ус, а соус ад франц. sauce, якое вымаўляецца без усякага -у- — [so:s], таму, напрыклад, па-польску так і ёсць — sos.
9 Санорныя (в, в’, л, л’, м, м’, н, н’, р, а таксама й і нават ў) — зычныя гукі, пры ўтварэнні якіх голас рэзка пераважае над шумам. Яны супрацьстаяць астатнім зычным — шумным, ва ўтварэнні якіх, у адрозненне ад санорных, шум адыгрывае большую ролю і якія маюць апазіцыю па звонкасці~глухасці. 10 Паводле БелЭн: дрэдноўт. |
|
Але ўжо зусім нематываванымі выглядаюць напісанні з у складовым пасля галосных на канцы слова (!), што пярэчыць (1) асновам беларускай фанетыкі, (2) самому Зводу-1959, дзе пра выключэнні на канцы слова нічога не сказана і яны ніяк не праілюстраваны. Затое сярод ілюстрацый знаходзім форму: Какчэтаў11 — з ў нескладовым на канцы! Таму ўзнікаюць новыя пытанні: Чаму паглядаў на Кракатау? Чаму лятаў на Алатау? Чаму шмат спраў у Бісау? Чаму перакладаў для Ландау? Чаму мудрэў, але Папандрэу12? Чаму браў у фрау? Чаму ішоў на шоу? Чаму даў, але Герард Дау? Чаму крычаў, але чау-чау? Чаму аджыў, але джыу-джыцу? Нарэшце, чаму Какчэтаў(СБМ) і Таўкум13, але Алатау14, Какшалтау15, Каратау16, Тэміртау17, Халыктау18, калі ў іх склад уваходзіць тая самая частка таў ‘гара’? І вось ужо нават у некаторых падручніках узнікае наступнае «правіла» (хоць падстаў для такой кадыфікацыі Звод-1959 — а гэта галоўны правапісны дакумент, гэта закон! — не дае):Літара у (складовае) захоўваецца: … у канцы іншамоўных слоў: Ала-Тау, Ландау»19. Занадта смелая заява, асабліва на фоне асвечаных аўтарытэтам БелЭн напісанняў:Брэслаў, Бюлаў, Вірхаў, Дэсаў, Ленаў, Ліндаў, Накскаў, Пасаў, Рандаў, Фрайбург-ім-Брайсгаў, Цвікаў, Цытаў. Праўда, і ў самой БелЭн даходзіць да абсурду:ДАХА́У (Dachau),канцэнтрацыйны лагер на тэр. Германіі ў 1933—45. Створаны на ўскраіне г. Дахаў... Легалізаванае Зводам-1959 і развітае ды замацаванае слоўнікамі бязладдзе ў напісанні ў нескладовага ў запазычаннях каштавала слёз не адной абітурыенцкай душы, якая не паступіла ва універсітэт, бо не ведала, што трэба пісаць шоу, хоць у ў гэтым слове вымаўляецца таксама, як у слове ішоў. Аднак дасведчаныя рэпетытары раілі: у пасля галосных у запазычаннях пішацца там, дзе у — і ў рускай мове: руск. шлагбаум — бел. шлагбаум, а калі па-руску в, то пішы ў: руск. ковбой — бел. каўбой. Праўда, і тут бываюць прыкрыя выключэнні: руск. скаут, але бел. скаўт, руск. гаубица, але бел. гаўбіца, а таксама заўсёды на пачатку слова — аў-: руск. аудиенция, але бел. аўдыенцыя. То і гэтае няпісанае «правіла» не заўсёды ратавала. Мудрагелістыя казкі пра спантанныя прыступы складовасці і пра непрадказальнае ў сваіх рэалізацыях літаратурнае вымаўленне, відавочна, прыдуманы былі, каб стварыць візію хоць нейкага тлумачэння. Праўда, трэба прызнаць, апошнія 70 гадоў правапісная кадыфікацыя і практыка развіваліся ў бок усё шырэйшага ўжывання ў (гл. табліцу 4). Таму, здавалася б, распрацоўка новай рэдакцыі правапіснага зводу — выдатная нагода спыніць гэты парад бязглуздасці і аблегчыць жыццё ўсім — і мовазнаўцам, якім не прыйшлося б хавацца за квазітлумачэнні, і карыстальнікам, якім стала б значна прасцей быць пісьменнымі. Аднак жа не!
Міністэрскі праект: § 14.3. Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якія канчаюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх; а таксама ў словах даун, раунд, Браун. Вось жа частка выключэнняў засталася тая ж, частка знікла, але з’явіліся новыя. Хоць ёсць і станоўчы момант: правіла падае вычарпальны спіс «нерэгулярных» (г. зн. акрамя слоў на -ум, -ус) выняткаў — усяго толькі 3! Чым жа так заслужыліся даун, раунд і Браун, што іх вывелі ў выключэнні? Іх аб’ядноўвае: 1) пазіцыя у — пасля а перад н у закрытым складзе; 2) паходжанне — усе англіцызмы (down, round, Brown, хоць апошняе можа быць і нямецкага паходжання: Braun); 3) вымаўленне: ва ўсіх трох словах — дыфтонг [aU], найбліжэйшы беларускі адпаведнік якога — дыфтонг [аў]. Дзеля справядлівасці мусім адзначыць, што ў Праекце ёсць наступнае правіла:
§ 14.1. Нескладовае ў пішацца ... на канцы склада: паў-за, маў-зер, акванаўт, акіянаўт, арганаўт, астранаўт, аўт, аэранаўт, Баўтс, Белаўз, Боўт, боўць, Боўш, Вейдэнбаўм, Вітаўт, Волма-Слоўст, воўк, Гаўк, Гаўс, Гаўф, гідранаўт, Гінтаўт, дзёўб, доўг,Доўск, жоўк, жоўць, Зеўс, змоўч, Івана-Франкоўск, Іжэўск, кадаўб, касманаўт, Кіраўск, Клаўс, кляўз, коўзь, Коўл, коўх, коўш і Коўш, лоўж, Міндоўг, моўк, накаўт, натоўп, Нейгаўз, ніўх, Паліеўкт, паўз (прыназоўнік і форма мн.л. Р.скл. назоўніка паўза), Плаўт, плашкоўт, поўз, поўх, рангоўт, Раўд, Саўт-Уэст, Свярдлоўск, скаўт, смоўж, стоўп, стратанаўт, тамагаўк, тоўк, Тызенгаўз, тэрапеўт, уздоўж, фармацэўт, Хабараўск, чоўп, шоўк, шпангоўт, шчоўк; у тым ліку перад санорнымі:анкілазаўр, архазаўр,бакалаўр, брантазаўр, брахіязаўр, Гаўр, гігантазаўр, джоўль і Джоўль, Дуўр, дыназаўр, іхтыязаўр, кентаўр, лаўр, Лефеўр, ліўр, Луўр, мазазаўр, манеўр, маўр і Маўр, мезазаўр, мінатаўр, Ноўлс, палеазаўр, Паўлс, Паўль, плезіязаўр, птэразаўр, Пфляўбаўм, сеўр і Сеўр, стэгазаўр, таўр, траўм (ад траўма), тэлеазаўр, Фаўлз, шэдэўр, Яраслаўль. Несумненна, апошнюю частку параграфа 14.1 — пра ў на канцы склада — трэба здымаць з дзвюх прычын: а) імпліцытна закладзены ў ім прынцып звычайна не выконваецца; b) арфаграма проста лішняя: усе выпадкі напісання спалучэнняў «галосны + у» ў сярэдзіне слова пералічаны ў першай палове параграфа 14.1. Прапанова пісаць даун, раунд, Браун не толькі ўваходзіць у супярэчнасць з сістэмаю асваення іншамоўных фактаў у беларускай мове, але і рэвізуе афармленне тых слоў і літарных спалучэнняў, якія ўжо замацаваліся з ў:даун АЛЕ хвароба Даўна і графства Даўн, даўнтаўн, лаўн-тэніс, накдаўн, фаўн, знакамітая вуліца Даўнінг-стрыт, фізік Чарлз Таўнс, гарады Луіза-Даўнс, Брыджтаўн, Джорджтаўн, Фрытаўн ды сотні іншых -таўнаў; раунд АЛЕ інжынер Генры Раўнд, паэт Эзра Паўнд, кампаўнд, кампаўндаванне, кампаўндаваць, кампаўндавацца, паўндаль, ньюфаўндленд і востраў Ньюфаўндленд, саўнд-трэк і горад Оўэн-Саўнд, канадская тундра Барэн-Граўндс, горы Блу-Маўнтынс, тры гарады з назваю Маўнт-Плезант, індзейскі санктуарыум Эфіджы-Маўндс; Браун АЛЕ ў БелЭн — восем (!) Браўнаў, а яшчэ Універсітэт Браўна (г. Провідэнс, штат Род-Айленд), браўнінг з Браўнінгам, а ў СІС — бераўніт (< Beraun) з браўнітам (< Braun), але ніводнага Брауна. Як бачым, аўтары Праекта не адмовіліся ад флёру таямніцы і працягнулі сумную традыцыю цямніць там, дзе ўсё ясна.ІІІ.2. Недарэабілітаваная літара:
|
11 Звод-1959. Заўвага да § 12 (с. 22). 12 Паказальна, што ў т. 12 БелЭн (2001) — Папандрэу, а ў выпраўленнях да ўсяго выдання (Т. 18. Кн. 1. С. 470. 2006) — Папандрэў. 13 БелЭн, карта «Цянь-Шань». 14 БелЭн, аднайменны артыкул. 15 БелЭн, арт. «Какшаал-Тоо». 16 БелЭн, карта «Казахстан». 17 БелЭн, аднайменны артыкул. 18 БелЭн, карта «Цянь-Шань». 19 Агароднікава, С. В. Беларуская мова: Арфаграфія. Марфалогія. Сінтаксіс. Мн., 2006. С. 9. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Іншая справа — [э] пасля зацвярдзелых21: чэрава вячэрала ды рэч з вачэй прэч, і пасля мяккіх: надзенеце на зеленаваты мезенец [надз’эн’эц’э на з’эл’энаваты м’эз’эн’эц]. Як вядома, у славянскіх мовах гістарычна існавала моцная тэндэнцыя да гармоніі складу. Гэта значыць, пярэдняму галоснаму22 папярэднічаў мяккі (або памякчаны) зычны, таму сярод іншых дазваляліся спалучэнні «мяккі зычны + э»: [б’э], [в’э], [г’э], [д’э], [з’э], [м’э], [н’э], [п’э], [с’э], [т’э] і да т. п. Аднак на беларускай глебе пад уплывам якання, якое дазволіла спалучэнні «мяккі зычны + а»23, гэтая тэндэнцыя значна аслабела. Магчыма, таму і сталі дазволенымі датуль забароненыя спалучэнні, у тым ліку «цвёрды зычны + э»: [бэ], [вэ], [гэ], [дэ], [зэ], [мэ], [нэ], [пэ], [сэ], [тэ]. Што асабліва важна, у адрозненне ад рускай мовы, у беларускай гэтыя спалучэнні сустракаюцца не толькі ў запазычанай лексіцы, але і ва ўласнай — як у апелятывах (у агульных назвах, гл. табліцу 5), так і ва ўласных назвах (гл. табліцу 6). Таму можна сцвярджаць: у беларускай мове тэндэнцыя да гармоніі складу выяўляецца прынцыпова слабей, чым у рускай, што і адлюстроўваецца на пісьме.
Аднак гэтая асаблівасць беларускай фаналагічнай сістэмы (дазволенасць спалучэння «цвёрды + э») вельмі асцярожна рэалізоўваецца на пісьме, і ў запазычаннях на месцы, здавалася б, чаканай літары э часцей мы бачым... е. Не сакрэт, што ў пераважнай большасці моў свету няма апазіцыі паводле цвёрдасці-мяккасці і зычныя ў іх вымаўляюцца збольшага цвёрда. Справядлівае гэта сцверджанне і для еўрапейскіх моў — асноўнай крыніцы запазычвання ў беларускую. Такім чынам, захаванне зыходнай цвёрдасці зычных дапамагала б больш дакладна перадаваць гучанне запазычанай лексікі на беларускай глебе. І калі ўжо ў беларускай мове, у адрозненне ад рускай, дазваляецца спалучэнне «цвёрды + э», ёсць падстава паслядоўна праводзіць у беларускім пісьме галоўны прынцып асваення іншамоўнай лексікі — транскрыбаваць у межах фанетычнага набору мовы-рэцыпіента. Пад уплывам рускага «мяккага» напісання і вымаўлення складоў бе, де, зе, ме, не, пе, се, те ў запазычаннях разбураецца беларускае літаратурнае вымаўленне нават там, дзе на пісьме трывала замацавалася э:
|
20 Гурскі, К. Праект паправак да беларускага правапіса // Звязда. 1939. 9 чэрвеня. Ні сам праект рэформы, ні стэнаграма яго абмеркавання з удзелам П. Панамарэнкі і Я. Коласа ніколі не публікаваліся. Як бачым, практыка «засакрэчвання» тэкстаў праектаў беларускага правапісу мае ўжо сваю традыцыю.
21 Зацвярдзелыя — група зычных, якія не маюць мяккіх пар; у яе ўваходзяць усе шыпячыя ([ж], [ш], [дж], [ч]), а таксама [р], [ц], [дз].
22 Пярэднія галосныя — [і], [э], а таксама [ě] (≈ [æ], у стараславянскім пісьме абазначаўся літараю «яць» — ѣ), які ў беларускай літаратурнай мове супаў з [э]. 23 Калі быць дакладным, на месцы /а/ ў выніку акамадацыі да папярэдняга мяккага выступае яго варыянт пярэдне-сярэдняга раду [˙а]. 24 Пададзеныя ў табліцы беларускія прыклады — выключна з літаратурнай мовы, а некаторым беларускім дыялектам спалучэнне «цвёрды зычны + э» характэрнае ў значна большай ступені: тэй ‘той’, маладэй ‘малады’. 25 Паводле выдання: Новый толково- |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Цэлы рад замен націскных галосных спалучаецца з менай па цвёрдасці-мяккасці: [бэ] на [б’е], [ты] на [ц’і], [дэ] на [дзе], [сэ] на [с’е]. Трэба вымаўляць бэ́жавы (не бе́жавы), баты́ст (не баці́ст), кадэ́т (не кадзе́т)...26. Пэўныя разыходжанні існуюць і пры вымаўленні нескланяльных іншамоўных прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў: Ла[мэ́] і Ла[м’e], Бі[зэ́] і Бі[з’e], Хор[хэ] і Хор[х’е], Фрун[зэ] і Фрун[з’е]. Відавочна, у гэтых выпадках трэба было б скласці асобны арфаэпічны слоўнік для гэтай катэгорыі слоў27. Мінула пятнаццаць гадоў з моманту, як прагучала гэтая прапанова, а слоўніка няма і ў блізкім часе не прадбачыцца. Таму варта было б хоць у межах зводу арфаграфічных правілаў выпрацаваць і прыняць адпаведныя арфаграмы, у якіх вызначаліся б асноўныя прынцыпы як графічнага, так і фанетычнага асваення іншамоўнай лексікі. А як вынікае са структуры Праекта, запазычанні, правапіс якіх мог бы рэгулявацца асобнымі правіламі, нават не выведзены ў асобную групу.В. Чаму е з’ядае эЛітары э ў беларускай мове не пашанцавала: хоць з’явілася яна ў нашым алфавіце яшчэ ў XV ст.28, нават у сучасным пісьме э ў запазычаннях «дыскрымінуецца». Прычына відавочная — уплыў на беларускі правапіс рускай графікі. Каб разабрацца нарэшце, чаму так нешчасліва склаўся лёс э, нам прыйдзецца зрабіць глыбокі экскурс ў гісторыю рускай графікі.Пазіцыя на пачатку слова: па-беларуску пішацца так, як і па-руску Яшчэса школьнай парты мяне бянтэжыў традыцыйны для падручнікаў беларускай мовы, але ад гэтага не менш дзіўны, пачатак правіла, прысвечанага правапісу э. Як пазней высветлілася, такі «запеў» паўтараецца ці не ва ўсіх беларускіх кадыфікацыйных тэкстах. Адкуль узялася такая нялюдская фармулёўка?! Адказ прыходзіць сам сабою, калі параўнаць фармулёўку нашага, найноўшага (!), Праекта з рускім правапісным зводам 120-гадовай (!) даўніны (гл. табліцу 7).
Так, зрабіць рашучы крок насустрач э не дае арыентацыя на адзін з асноўных прынцыпаў рускай арфаграфіі, сфармуляваны напрыканцы ХІХ ст. у першым кадыфікацыйным зборы рускай мовы — «Русское правописаніе» абруселага немца Якаба (Якава Карлавіча) Грота: ва ўласнарускай лексіцы літара э практычна не сустракаецца. А вось у беларускай мове э ўжываецца ў дзесятках тысяч слоў і ў сотнях тысяч словаформаў — пасля зацвярдзелых. Гротава праца заставалася асноўным падручнікам рускай арфаграфіі аж да рэформы правапісу 1917—1918 гг. (апошняе, 22-е, выданне кнігі з’явілася ў 1916 г.). Паказальна, што ў Грота правапіс э апісваецца толькі ў раздзеле «Правописаніе заимствованныхъ словъ»:«Русское правописаніе» Грота: 83. … эта буква<э> особенно полезна для начертанія нeкоторыхъ заимствованныхъ словъ, напр.: экзаменъ, элементъ, эхо, эпиграмма, элипсъ, поэзія, силуэтъ. Ея употребленіе было бы еще гораздо обширнѣе, если бъ не произошло издавна смѣшеніе двухъ буквъ церковнославянской азбуки (Є и Ѥ), вслѣдствіе чего и теперь неточно пишется и произносится множество заимствованныхъ изъ греческаго языка словъ, напр.: Ева, Египетъ, Евдокія, Евпатій, Европа, евангеліе, епархія, епископъ, вообще большая часть собственныхъ именъ съ приставками εύ̃ и έπι. Впрочемъ и наоборотъ буквою э иногда начинаются у насъ слова, которыя въ греческомъ имѣютъ предъ начальною гласной густое придыханіе: Эллада,экзаметр (΄Ελλάς, έξάμετρος). Иногда же въ подобныхъ случаяхъ мы пишемъ е: еврей (έβραίος), ересь (αίρεσις), Елена(΄Ελένη). Грот дакладна вызначыў прычыну памылковага (!) напісання е- замест правільнага э-: грэчаская скарапісная (пазней стараславянская, а далей — царкоўнаславянская) літара є на пачатку слова абазначала гук [э], а для перадачы спалучэння [йэ] на славянскай глебе выкарыстоўваўся ётаваны варыянт літары є — ѥ, дзе [й] абазначаўся элементам ι (і), спалучаным з наступным галосным є. Адсюль зразумела, чаму «поўная» назва літары э — «э адваротнае» (па-руску «э оборотное»); праўда, гэта найменне цяпер не ўжываецца. Становіцца ясна, што «обращалась» у э літара є, якая на момант складання Гротавага правапісу ўжо стагоддзямі абазначала [йэ]. Дарэчы, развіццё гукавога значэння є-на пачатку слова з [э] ў [йэ] адбылося паводле аналогіі з яе гукавым значэннем пасля зычных — [’э] (э з папярэдняй мяккасцю, інакш — э пасля мяккіх), у адпаведнасці з моцнай у рускай мове тэндэнцыяй да гармоніі складу. А сваю сучасную канфігурацыю кірылічная літара E набыла т. зв. Пятроўскай рэформы рускай азбукі 1707—1710 гг., у выніку якой узнікла «гражданская азбука», або проста «гражданка», арыентаваная на лацінскае пісьмо антыква29. На змену шрыфту рускага цара натхнілі вытрыманыя ў традыцыях лацінскіх гарнітур кірылічныя выданні беларуса Галляша Капіевіча-Капіеўскага, надрукаваныя на пачатку XVIIІ ст. у Галандыі, дзе Пётр з імі і пазнаёміўся. |
26 Выгонная, Л. Ц. Інтанацыя. Націск. Арфаэпія. Мн., 1991. С. 196.
27 Тамсама. С. 198—199. 28 З 1498 г., у тым ліку ў запазычаннях: комэта, фэстъ («Аповесць пра Атылу», XVI ст.), тэстаментъ (Статут ВКЛ 1588 г.) (Булыка, А. М. Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы. Мн., 1970. С. 41—42). |
|
Каб чытачу было прасцей разабрацца ў гэтых гукава-літарных перыпетыях, падамо тое ж самае ў выглядзе схемы.
Тлумачэнне да схемы Пра тое, што є і ѥ ўспрымаліся як адна і тая ж літары, а значыць, іх лёгка было зблытаць, сведчыць хоць бы наступная цытата з аўтарытэтнага дарэвалюцыйнага выдання — царкоўнаславянскага слоўніка протаіерэя Рыгора Дзьячэнкі: є, ѥ = шестая буква въ древней русской азбукѣ; въ сочисленіи означаетъ 5…30 У адпаведнасці з гэтым змешваннем і словы на Е, Є і Ѥ падаюцца ў агульным алфавітным спісе. У Дзьячэнкавым слоўніку сабраны лексемы з розных крыніц, створаных у розны час, нават у розныя эпохі (гл. табліцу 8); пададзеныя прыклады выразна ілюструюць стыхійнасць асваення іншамоўнага э-/е-. Паказальны хаос!
У традыцыях бяздумнага пераймання вытрымана адпаведная арфаграма Праекта: Міністэрскі праект:§ 3.2. У словах іншамоўнага паходжання літары э, е як пад націскам, так і не пад націскам пішуцца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем:у пачатку слова: э́ра, эсэ́, э́ўрыка, э́пас, э́тыка, Эўкл́д, Эўрыпі́д, Элі́ста; але е́гер, е́рась, | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||